Здаецца, сёння я марыла па-беларуску. Можа таму, што была ўчора ў тэатры, можа таму, што прачнулася жаданне пачытаць вершыкi купалаускiя...
Альбо вось, калiсьцi мне гэты верш не падабаўся, а зараз неяк пацягнула:
* * *
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песняй, што расчуліла да слёз,
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу, маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукаў другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.
Час — вар’ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зараслі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
Яўгенiя Янiшчыц.